З 02.01.2023 уступілі ў сілу змяненні і дапаўненні, унесеныя ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб». Электронныя звароты падаюцца ў парадку, устаноўленым артыкулам 25 Закона.
Спосабы падачы электронных зваротаў якія дзейнічалі раней - размяшчэнне на афіцыйным сайце арганізацыі ў сетцы Інтэрнэт і (або) накіраванне на адрас электроннай пошты - не прымяняюцца ў працы. Адпаведна накіраваны такім чынам зварот не будзе разглядацца ў рамках Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
Электронныя звароты падаюцца з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб обращения.бел